Наталля Васільеўна Слабадзян
Наталля Васільеўна Слабадзян | |
---|---|
укр.: Наталі́я Васи́лівна Слободя́н | |
Дата нараджэння | 27 лютага 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 2013 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, балетны педагог |
Узнагароды |
Наталля Васільеўна Слабадзян (укр.: Наталі́я Васи́лівна Слободя́н; нар. 27 лютага 1923, Кіеў, УССР — 21 снежня 2013, Львоў, Украіна) — украінская балерына, балетны педагог. Народная артыстка Украінскай ССР (1960).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Наталля Слабадзян нарадзілася ў Кіеве 27 лютага 1923 года ў сям’і опернай спявачкі і журналіста. Маці — Лідзія Нядзведзька-Бароўская, оперная спявачка, скончыла Маскоўскую кансерваторыю, полька, са шляхты (яе бацькі мелі землі на тэрыторыі цяперашняга Чарнобыля). Бацька — Васіль Слабадзян, журналіст Кіеўскай газеты «Українське слово». У іх доме збіралася ўкраінская інтэлігенцыя, заходзіла і выбітная паэтка, дзеяч культурнай рэферэнцыі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў Алена Тэліга[1].
З дзяцінства Наталля Слабадзян марыла стаць балерынай. У 1937 годзе НКУС арыштавала яе бацьку, у турме ён адседзеў чатыры гады, перад пачаткам вайны яго адпусцілі. У верасні 1941 года немцы занялі Кіеў. Бацьку арыштавала гестапа. У лютым 1942 года дзвесце ўкраінскіх інтэлігентаў, у тым ліку Васіля Слабадзяна і Алену Тэлігу, гестапаўцы расстралялі ў Бабіным Яры[1].
У 1941 годзе скончыла Кіеўскае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча. У Львоў Наталля Слабадзян разам з мамай і сястрой пераехала ў 1943 годзе. З 1944 года салістка Львоўскага тэатра оперы і балета[2]. У Львове выйшла замуж, нарадзіла дачку.
З 1968 года Наталля Васільеўна Слабадзян працавала педагогам, навучала артыстаў Львоўскага Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Саламіі Крушальніцкай[3]
Пахавана на Лычакаўскіх могілках.
Партыі
[правіць | правіць зыходнік]- Лілея («Лілея» К. Данькевіча)
- Мануся («Сойчына крыло» Анатоля Кос-Анатольскага)
- Марычка («Цені забытых продкаў» Віталя Кірэйка)
- Раймонда (аднайменны балет Аляксандра Глазунова)
- Ранішняя зара («Спячая прыгажуня» Пятра Чайкоўскага)
- Нікія («Баядэрка» Людвіг Мінкус)
- Адэта-Адылія («Лебядзінае возера» Пятра Чайкоўскага)
- Марыя («Бахчысарайскі фантан» Барыса Асаф’ева)
- Кітры («Дон Кіхот» Людвіг Мінкус)
- Маруся Багуслаўка («Маруся Багуслаўка» Анатоля Свечнікава)
- Званок («Хустка Доўбуша» Анатоля Кос-Анатольскага)
Зноскі
- ↑ а б «А я й не знала, що мені 90 років!»
- ↑ Померла народна артистка України Наталія Слободян
- ↑ Легенді балету Наталії Слободян — дев'яносто. Львівська опера подарувала їй концерт(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 травня 2016. Праверана 17 квітня 2016.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.
- Мистецтво України: Біографічний довідник / Упорядники: А. В. Кудрицький , М. Г. Лабінський . За редакцією А. В. Кудрицького . — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9.
- Слободян Наталя Василівна // Універсальний словник-енциклопедія. — 4-те вид. — К. : Тека, 2006.